Беларуская Служба

У НАТА анансавалі новую дапамогу Украіне

08.07.2024 08:55
«Галоўная задача Альянсу – забеспячэнне перамогі Украіны. Гэта перадумова для будучага членства краіны ў НАТА».
Сцягі Украіны і НАТАfoto: www.nato.int

НАТА яшчэ да саміту ў Вашынгтоне плануе прыняць рашэнне аб прадастаўленні дадатковых сістэм СПА і перадачы большай колькасці боепрыпасаў для Украіны. Пра гэта заявіў генеральны сакратар Альянсу Енс Столтэнберг у інтэрвʼю тэлеканалу СBS.

Ён адзначыў, што ўсе члены Альянсу пагадзіліся ўзмацніць дапамогу Украіне – як у выглядзе новых трэніровак ваенных, так і ў выглядзе доўгатэрміновых абавязацельстваў.

Генеральны сакратар Альянсу таксама дадаў, што НАТА возьме на сябе прадастаўленне і каардынацыю дапамогі ў сферы бяспекі Украіне. Так, у Германіі будзе створана камандаванне з лагістычнымі цэнтрамі, дзе размесцяць тэхніку для падрыхтоўкі Узброеных сіл Украіны.

«Галоўная задача Альянсу – забеспячэнне перамогі Украіны. Гэта перадумова для будучага членства краіны ў НАТА», – сказаў Столтэнберг.

Ён таксама адзначыў, што НАТА і саюзнікі хочуць міру і адзіны спосаб яго дасягнуць – пераканаць расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, што ён не пераможа на полі бою.

вс